Замежная запазычанасць Беларусі вырасла на 2,4 мільярда даляраў за першае паўгоддзе
І працягвае расці гіганцкімі тэмпамі.
Замежная запазычанасць Беларусі за другі квартал гэтага года вырасла на рэкордныя $1,273 млрд, а ўсяго за першае паўгоддзе – на $2,397 млрд. На сёння яна складае агулам $9,272 млрд. Гэтыя лічбы паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу краіны.
Узрасла за першае паўгоддзе найперш замежная запазычанасць камерцыйных банкаў – на 63,1 % до $2,256 млрд па стане на 1 ліпеня.
Замежная запазычанасць іншых сектараў эканомікі за студзень—чэрвень павялічылася на 26,9 % да $5,714 млрд.
Паколькі краіна працягвае інтэнсіўныя запазычанні, то на сёння, на пачатак верасня яна бадай ужо перавысіла 1000 даляраў на кожнага жыхара Беларусі. Урад спадзяецца на атрыманыя ў крэдыт сродкі ажыццявіць мадэрнізацыю беларускай эканомікі і зрабіць гаспадарку больш энергаашчаднай. Ад эфектыўнасці гэтых інвестыцый будзе залежаць лёс ураду — і беларускай гаспадаркі.
Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|