Беларускі Калегіум абвясціў чарговы набор

Беларускі Калегіум прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка (абноўленая праграма), найноўшая гісторыя, філасофія/літаратура.

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто стала альбо на час навучання пражывае ў Мінску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Сертыфікат Калегіуму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі. Навучанне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 1 кастрычніка 2007 г. Запіс на сумоўе па 26 верасня.

Падрабязнасці пра працэс паступлення http://www.baj.by/belkalehium/abviestka2007.htm

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. (017) 267 66 27, (029) 705 46 66, (029) 679 26 82 з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі), на http://bk.baj.ru ці праз kalehium@gmail.com.

Паводле “Салідарнасці” (www.gazetaby.com)

‹‹ на галоўную | у архіў