диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Аб’яднанне імя Генадзя Карпенкі збіраецца прапагандаваць ягоныя ідэі

Сёння вядомаму беларускаму палітыку Генадзю Карпенку споўнілася б 58 гадоў. А напярэдадні Міністэрства юстыцыі перарэгістравала міжнароднае грамадскае аб’яднанне, якое носіць ягонае імя. Гэтую арганізацыю па-ранейшаму ўзначальвае ўдава палітыка – Людміла.

Выканкам аб’яднання цяпер узначальвае Валер Костка, які быў памочнікам Г. Карпенкі, калі той ўзначальваў гарвыканкам Маладзечна і з’яўляўся віцэ-спікерам Вярхоўнага Савету 13-га склікання. Сп. Костка распавёў, што адметнымі рысамі Г. Карпенкі былі маральнасць, павага да падначаленых, чуласць, апора на прафесіяналаў.

Валер Костка гаворыць, што аб’яднанне імя Г. Карпенкі будзе значна павялічваць сваю адукацыйную дзейнасць. І тлумачыць: “Усе змены, як вядома, пачынаюцца з мазгоў. Калі людзі зашораныя, калі яны жывуць у нейкіх стэрэатыпах, калі няма магчымасці параўноўваць, гэта прыводзіць да застою. Таму задача нашай арганізацыі не ўкліньвацца ў палітычную барацьбу, якая цяпер ідзе, а данесці да людзей як адну з альтэрнатываў таго тыпа кіраўніцтва, якім валодаў Г. Карпенка”.

Удава Г. Карпенкі з дзецьмі ўжо больш за пяць гадоў жыве ў Нямеччыне. “Усе гэтыя гады я старалася захаваць арганізацыю. І не таму, што яна названая імем Генадзя. А таму, каб працягнуць ягоныя справы, ідэі, планы, дзеля якіх ён аддаў сваё жыццё, – гаворыць яна – Увесь час мяне мучыла адно пытанне: а ці патрэбны цяпер народу Беларусі ідэі Карпенкі, ці памятаюць яго наагул? Я думаю, што памятаюць. І ў гэтым я пераканалася на сустрэчы ў Нямеччыне, калі да мяне падыходзілі людзі, што прыехалі з Беларусі. Гэта былі не толькі сталыя, дасведчаныя асобы, але і моладзь. Ды і артыкулы Генадзя актуальныя і сёння. Як быццам іх пісалі ня 8-9 гадоў таму, а ўчора”.

Г. Карпенка памёр 6 красавіка 1999 года – вядомы апазіцыйны палітык на той час быў намеснікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ён рыхтаваўся да прэзідэнцкіх выбараў. Сябры Г. Карпенкі лічаць ягоную смерць загадкавай.

Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович Советуем посетить курс шитья Москва; Предлагаем курс illustrator