Мартыралог ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Ад 1 верасня на сайце “Мартыралог Беларусі” друкуюцца кароткія біяграфіі ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў – усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зняволеныя ў канцлагерах, высланыя з Беларусі ў гады савецкага тэрору.
Штодня ад 1 верасня да 10 снежня – Сусветнага дня правоў чалавека – у эфіры радыё “Свабоды” таксама ўзгадаюць пра адно імя, успамінаць пра адно жыццё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.
Спісы ахвяраў – на сайце martyraloh.org – будуць даступныя і праз сайт svaboda.org.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|