Беларускую кнігу – дзецям!
У рамках кампаніі “Беларускую кнігу – беларускім дзецям” распачаты збор беларускамоўных кнігаў для дзіцячых дамоў Гарадзеншчыны.
Арганізатары звяртаюцца да ўсіх неабыякавых людзей, з просьбаю падтрымаць кампанію і ахвяраваць беларускія кнігі для дзяцей-сіротаў. “Мы лічым, што ахвяраванне беларускіх кніг – гэта своечасовы і неабходны крок, які дасць магчымасць беларускім дзеткам з маленства чытаць творы на роднай мове, расці сапраўднымі і шчырымі беларусамі”, – адзначаюць яны.
Кантакты: +375 29 5855138 (Андрусь)
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|