Памяці страчанай спадчыны
У чацвер (13 верасня) у памяшканні грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў і культуры” пройдзе агульнанацыянальны семінар “Помнікі нашы”.
У семінары возьмуць удзел прадстаўнікі незалежных грамадзянскіх ініцыятываў з усёй Беларусі, гісторыкі, архітэктары, журналісты. Сярод дакладчыкаў: старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў Алесь Астаповіч, старшыня ТБМ Алег Трусаў, гісторыкі Захар Шыбека, Алесь Смалянчук (Горадня), Уладзімір Дзянісаў, Ігар Марзалюк (Магілёў), Ірына Лаўроўская (Брэст), мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Плануецца ўдзел журналістаў дзяржаўных СМІ.
Мэта семінару – падвядзенне вынікаў апошніх трох гадоў у галіне захавання культурнай спадчыны і кантактаў у гэтай справе недзяржаўных арганізацыяў з выканаўчымі органамі ўлады.
Семінар адбудзецца 13 верасня з 11.30 да 17.30 па адрасе: Мінск, вул. Старажоўская 5-28
Тэл. для даведак:284-50-12, 8-0296-631525, 8-0296-725509.
Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|