Увага! Аднаўленне ў раздзеле Артыкулы

Звярніце ўвагу на два артыкулы, якія размешчаныя на нашым сайце. “Удзячнасьць – мастацтва душы” Янкі Запрудніка і “Руская культура на Беларусі плюс ці мінус?” Леаніда Лыча.

У першым з іх — “Удзячнасьць – мастацтва душы” — вядомы дзеяч беларускага замежжа Янка Запруднік задаецца пытаннем, чаму беларусы не ўмеюць дзякаваць. Для адказу аўтар звяртаецца да культурнага вопыту амерыканцаў і ўвогуле англамоўнай культуры, да псіхалогіі.

У другім — “Руская культура на Беларусі плюс ці мінус?” — доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч разважае пра асаблівасці развіцця беларускай культуры ў Беларусі. Як у мінулым суіснавалі беларуская і руская культура, у чым плюсы і мінусы глыбокага пранікнення рускай культуры ў жыццё сённяшняга сярэдняга беларуса і што павінна абраць Беларусь на будучым шляху.

Сачыце за далейшымі аднаўленнямі рубрыкі “Артыкулы”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў