Сацыяльны марш пройдзе ў Мінску ў лістападзе
Сацыяльны марш пройдзе 4 лістапада ў Міску. Пра гэта заявіў старшыня аргкамітэту па падрыхтоўцы маршу Валеры Ухналёў.
Паводле яго слоў, Сацыяльны марш – гэта “не аднаразовая акцыя, а шэраг мерапрыемстваў, разлічаных на працяглы час”. Планаваная кампанія накіравана на змену сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы.
Восенню бягучага года ў межах кампаніі па правядзенні Сацыяльнага маршу запланаваны тры найбольш значныя акцыі. У прыватнасці, у канцы верасня апазіцыя мае намер правесці больш за 300 пікетаў у розных рэгіёнах Беларусі. Падчас мерапрыемстваў насельніцтва атрымае інфармацыю пра пазбаўленне некаторых грамадзян сацыяльных гарантый ды ільгот.
Плануецца, што Сацыяльны марш пройдзе ад Кастрычніцкай плошчы да будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Арганізатары акцыі неўзабаве пададуць заяўку на правядзенне маршу ў мясцовыя органы ўлады.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/)
|