200 літраў хімічных рэчываў патрапілі ў Нёман у выніку аварыі

У Гродне ліквідаваныя наступствы аварыі, якія прывялі да забруджвання ракі Нёман. У выніку прарыву трубы водазабору вытворчага аб’яднання “Белкард” у Нёман патрапілі амаль 200 літраў хімічных рэчываў, якія знешне нагадваюць мазут.

Першымі плямы ў Нёмане заўважылі рыбакі, якія выклікалі выратавальнікаў і эколагаў. Амаль усю ноч працягваліся працы па ачышчэнні Нёмана. Зараз крыніца забруджвання ўжо лакалізаваная і ліквідаваная. Прычыны аварыі расследуе спецыяльная камісія.

Паводле БелаПАН і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў