Магчымасці павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі ва ўмовах росту коштаў на энерганосьбіты
Леанід Злотнікаў,
кандыдат эканамічных навук (Беларусь)
Заканчэнне перыяду аднаўленчага росту, нарастанне тэхналагічнага адставання ад развітых краін і заніжэнне канкурэнтаздольнасці апрацоўваючай прамысловасці, рост коштаў на энерганосьбіты, адток працоўнай сілы як на ўсход, так і на захад, – усё гэта стварае неспрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця краіны.
Што можна зрабіць у кароткія тэрміны (за 1,5–2 гадоў), каб спыніць нарастанне негатыўных тэндэнцый і ў той жа час забяспечыць рэальны пераход да канкурэнтнай рынкавай эканомікі?
1. Таннае харчаванне
У 2006 г. 53% рознічнага таваразвароту склала набыццё прадуктаў насельніцтвам. Усяго ж насельніцтва выдаткоўвае на харчаванне 43-45% сваіх прыбыткаў, але калі ўлічыць ускосныя выдаткі на харчаванне (падаткі і розныя формы датацыі АПК), то ў насельніцтва на харчаванне ідзе 55-60% сваіх прыбыткаў.
Сёння кошты на прадукты ў Беларусі значна вышэй, чым у суседніх краінах (акрамя Расіі). А на сусветным рынку кошты на мясныя і малочныя прадукты ніжэй, чым кошты на гэтыя ж прадукты на ўнутраных рынках асобных краін. Розніца ў коштах сусветнага рынку і рынкаў асобных краін абумоўленая датацыйнай падтрымкай фермераў (у сярэднім 600 даляраў на 1 га сельгасугоддзяў у ЕС). У Беларусі АПК таксама датуецца (каля 150 дал/га). Але час ужо прызнаць крах аграрнай палітыкі (пра што сведчыць больш высокія, чым у Нямеччыне кошты на прадукты пры жабрачых заробках) і перастаць датаваць “чорную дзіру”.
З дапамогай лібералізацыі знешняга гандлю і развіцця канкурэнцыі на ўнутраным рынку кошты на харчаванне ў Беларусі можна зрабіць такімі ж і нават трохі ніжэйшымі, чым у Польшчы – г. зн., знізіць кошты на харчаванне на 30-35% на працягу 4 месяцаў.
Лібералізацыя эканомікі справакуе шок, але гэта будзе не падвышэнне коштаў, а хуткі рост колькасці банкруцтваў. Неабходны шэраг мераў, скіраваных на іх гашэнне, але можа быць усплёск беспрацоўя да 15-20% (як у Польшчы).
Аднак адкрыццё рынку харчавання эканоміць выдаткі насельніцтва на 1–1,3 млрд. долараў, павялічвае прафіцыт бюджэту на 0,8–1 млрд. і зніжае невідавочныя (па-за падаткамі ў бюджэт) выдаткі прадпрыемстваў іншых сектараў на падтрымку АПК.
2 Пазыкі і прыбыткі ад прыватызацыі
На іх можна разлічваць толькі пры ўмове лібералізацыі эканомікі і правядзення рынкавых рэформ. У Беларусі яшчэ ёсць вялікія рэзервы (да 40% ВУП) на знешняе крэдытаванне – да 10–12 млрд. долараў. Можна разлічваць на 0,5–1 млрд. долараў у першы год рэформ у форме крэдытаў пад пэўныя праекты ад міжнародных фінансавых арганізацый.
Можна разлічваць і на як мінімум 1,5–2 млрд. долараў прыбыткаў ад прыватызацыі (у тым ліку на 0,65 млрд. у год – паступленні за акцыі “Белтрансгазу” ў найбліжэйшыя 4 гады).
Зніжэнне коштаў на прадукты харчавання, пазыкі і прыбыткі ад прыватызацыі нейтралізуюць у найбліжэйшыя 2–3 гады негатыўнае ўздзеянне ад паэтапнага росту коштаў на энерганосьбіты. Але не больш. Працяглае зніжэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў, міграцыя беларусаў на заробкі ў іншыя краіны будуць і далей працаваць на зніжэнне ўзроўню жыцця.
Каб пераадолець негатыўныя тэндэнцыі і падвоіць, да прыкладу, ВУП на душу насельніцтва, неабходна 140 млрд. даляраў і 20 гадоў. Рэальна гэта азначае, што па ўзроўні жыцця Беларусь будзе нарошчваць адставанне ад суседніх краін Балтыкі і ЦУЕ, калі захавае эканоміку ўзору 2006 г.
3. Больш поўнае выкарыстанне наяўных рэсурсаў
Выкарыстанне плошчаў і абсталявання, якое прастойвае, уцягванне ў абарачэнне любых нявыкарыстаных рэсурсаў, хуткае развіццё галіны рэцыклявання рэсурсаў, уключэнне ў эканамічную дзейнасць беспрацоўных. Гэтую задачу добра вырашаюць малыя прыватныя прадпрыемствы ва ўмовах, калі дзяржава не перашкаджае прадпрымальніцкай ініцыятыве. Ва ўмовах ліберальнай эканомікі дзесяткі тысяч людзей самі будуць шукаць, што б яшчэ зрабіць грамадска карыснага, каб на гэтым атрымаць прыбытак.
4. Лібералізацыя эканомікі (“жорсткае” наладжванне гаспадарчага механізму)
Адставанне Беларусі ў эканамічным развіцці выклікана празмерным умяшаннем дзяржавы ў эканоміку. Лібералізацыя эканомікі з'яўляецца асноўным зместам пачатковага этапу рынкавых рэформ:
* лібералізацыя коштаў: адмяніць а) дзеянне закона “Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі” на фармаванне коштаў на ўсіх прадпрыемствах; б) дзяржаўны кантроль за ўзроўнем коштаў на прадпрыемствах, у т. л. і дзяржаўных; захаваць дзяржрэгуляванне коштаў на паслугі ЖКГ, правадной сувязі, грамадскага транспарту, аховы здароўя і адукацыі, паслугі дзяржарганізацый;
* камерцыялізацыя прадпрыемстваў дзяржсектару: акрамя свабоды коштаўтварэння даць ім свабоду выбару асартыменту і аб'ёмаў выпуску прадукцыі (паслуг); адмяніць прамыя і ўскосныя абмежаванні на кааперацыю з прадпрыемствамі прыватнага сектару, на колькасць працаўнікоў; істотна знізіць колькасць прадпрыемстваў, якія атрымліваюць субсідыі ад дзяржавы прадпрыемстваў;
* падтрымка канкурэнцыі: накіраваць высілкі сілавых ведамстваў не на барацьбу з апазіцыяй, а на барацьбу з рэкетам, вымагальніцтвам службоўцаў, алігапалічнымі змовамі і іншымі з’явамі, што зніжаюць узровень канкурэнцыі на рынках Беларусі;
* лібералізацыя знешняга гандлю, банкаўскай дзейнасці (пры захаванні кантролю Нацбанку за ліквіднасцю камерцыйных банкаў і за грашовай масай);
* дзяржпадтрымка фармавання інстытутаў рынку.
Хуткае (за гадзіны, а не цягам сутак) і простае ў афармленні перамяшчэнне тавараў і паслуг праз мяжу дазволіць выйсці на стандарты развітых краін і садзейнічаць росту прывабнасці бізнесу ў Беларусі. Гэта знізіць мытную карупцыю, якую не могуць утаймаваць цяперашнія ўлады.
Неабходна, напрыклад:
* вызначыць 2-3 узроўні імпартнай мыты; так, для любога харчавання – 3%, для прадметаў раскошы – 15%, для астатніх тавараў – 6%; выключэнні мусяць быць у рэдкіх выпадках (напрыклад, гуманітарныя грузы, грузы для міжнародных выставаў);
* базу для вылічэння мыты вызначаць толькі па кошце або па вазе грузу;
* адмовіцца ад кантролю транзітных грузаў (акрамя наркотыкаў, зброі, асабліва небяспечных грузаў);
* адмяніць а) рэгістрацыю знешнегандлёвых кантрактаў; б) абавязковае прадстаўленне гандлёвых кантрактаў пры куплі валютных сродкаў; в) нетарыфныя метады рэгулявання знешняга гандлю (квоты, ліцэнзіі, перамяшчэнні, адмысловы парадак сертыфікацыі тавараў і прызнаць сертыфікаты вядомых у свеце фірм) і г.д.
* на 2 гады дазволіць бязмытны ўвоз тавараў фізічнымі асобамі на суму да 10000 даляраў;
* стварыць а) паўнавартасную зону свабоднага гандлю (ЗСГ) з Расіяй і дэнансаваць дамову аб мытным саюзе, стварыць ЗСГ з іншымі зацікаўленымі краінамі; б) аднолькавыя ўмовы для замежных і айчынных прадпрымальнікаў, уключаючы банкаўскую і страхавую дзейнасць (па венгерскім узоры): толькі закон, а не службовец, павінен вызначаць умовы дзейнасці замежных інвестараў.
Пратэкцыянізм зніжае ўзровень жыцця ў краіне, а лібералізацыя знешняга гандлю яго падвышае, калі скарачаецца вытворчасць адных тавараў (замяшчаюцца імпартам) і рэсурсы краіны пераключаюцца на вытворчасць іншых тавараў для экспарту. Аднак у Беларусі ўстойліва эфектыўных прадпрыемстваў, што працуюць на экспарт, мала (самыя стабільныя з іх – Салігорскі калійны камбінат, БМЗ і некаторыя іншыя). Але за кароткі тэрмін нарасціць экспарт згаданай прадукцыі немагчыма.
Не варта баяцца, што ўнутраны рынак будзе запоўнены толькі імпартнымі таварамі. У выніку лібералізацыі знешняга гандлю і зняцця абмежаванняў на прадпрымальніцкую дзейнасць унутры краіны чакаецца больш эфектыўнае выкарыстанне валюты, што паступае ад экспарту, і, адпаведна, рост пакупніцкай здольнасці долара, г.зн. умацаванне пазіцый беларускіх прадпрыемстваў (за выключэннем сельскагаспадарчай, харчовай і лёгкай прамысловасці) як на ўнутраным, так і на знешнім рынках.
5. Дэрэгуляцыя бізнесу (“ашчаднае” наладжванне гаспадарчага механізму)
Існуе шмат прапаноў з боку бізнес-асацыяцый і замежных інвестараў па дэрэгуляванні бізнесу. Дастаткова іх рэалізаваць.
6. Скарачэнне выдаткаў на дзяржапарат і пераразмеркаванне прыбыткаў
Лібералізацыя эканомікі – гэта і пераразмеркаванне функцый дзяржкіравання на карысць рынкавага самарэгулявання. Шэраг галіновых канцэрнаў і міністэрстваў у рынкавай эканоміцы проста не патрэбныя.
Варта ліквідаваць галіновыя міністэрствы і ведамствы, а замест іх стварыць адно Міністэрства гандлю і прамысловасці (як, да прыкладу, у Японіі), перадаўшы яму прагнозна-аналітычныя і іншыя функцыі ўскоснага рэгулявання. Пры гэтым мэтазгодна скараціць прыкладна 90% ад колькасці цяперашняга апарату гэтых ведамстваў, перамясціўшы 10% альбо ў Міністэрства гандлю і прамысловасці, альбо ў Фонд дзяржаўнай маёмасці.
Захаваць Міністэрства сельскай гаспадаркі, пераўтварыўшы яго ў Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі без функцый дырэктыўнага кіравання прадпрыемствамі (за выключэннем навукова-даследчых устаноў, прадпрыемстваў па стварэнні дзяржзапасаў і падтрымцы стабільнасці рынкавых коштаў). Функцыі дзяржкантролю за дзяржпрадпрыемствамі і далямі дзяржавы ў прыватных прадпрыемствах варта перадаць Фонду дзяржмаёмасці.
Паслугі беларускіх банкаў абыходзяцца кліентам у 5-10 разоў даражэй, чым у развітых краінах. Каб знізіць гэтыя выдаткі і стварыць больш спрыяльныя ўмовы для бізнесу трэба адкрыць краіну для філіялаў вядомых замежных банкаў і страхавых кампаній.
7. Прыватызацыя
У кароткі тэрмін (прыкладна за паўгады–год) неабходна завяршыць малую прыватызацыю. Пры гэтым прыватызуюцца ўсе аб'екты гандлю і бытавога абслугоўвання. (Можна меркаваць, што ў працэсе прыватызацыі ў прыватны сектар пяройдзе частка скарочаных працаўнікоў дзяржапарату). Сродкі ад прыватызацыі аб’ектаў камунальнай уласнасці паступаюць ў мясцовыя бюджэты.
Трэба стварыць Дзяржкамітэт па прыватызацыі дзяржмаёмасці (замест адпаведнага дэпартамента ў Міністэрстве эканомікі) з падраздзяленнямі ў абласцях, а таксама адмяніць норму заканадаўства, якая прадугледжвае згоду на прыватызацыю ведамстваў і працоўных калектываў. Рашэнні аб прыватызацыі аб'ектаў камунальнай уласнасці мусяць прымацца абласнымі падраздзяленнямі Дзяржкамітэту па прыватызацыі і могуць быць скасаваныя абласной Радай.
У існуючых умовах асноўны метад прыватызацыі — прыватызацыя ў працэсе банкруцтва. Гэты спосаб найбольш “чысты” у свой час шырока ўжываўся ў Венгрыі і Польшчы. У працэсе прыватызацыі трэба правесці дэнатуралізацыю прадпрыемстваў. Мэтазгодна вылучаць і прыватызаваць як асобнае прадпрыемства маёмасныя комплексы або структурныя падраздзяленні, прадукцыя якіх можа мець попыт па-за рэструктуруемым прадпрыемствам. У працэсе прыватызацыі павінна быць пагашаная запазычанасць прадпрыемстваў дзяржсектару прадпрыемствам прыватнага сектару (далямі і акцыямі любых прыватызуемых дзяржпрадпрыемстваў).
Пакуль не абудзецца працэс дэнатуралізацыі вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў і не будзе створана “крытычная маса” малых і сярэдніх прыватных прадпрыемстваў (МСП), здольных працаваць у рамках аўтсорсінгу, кантрактацыі, упісвацца ў сеткі ТНК, інвестыцыі ў вытворчасць будуць малаэфектыўныя. Таму мэта “спараджэння” МСП — вызначальная мэта прыватызацыі, побач з прыцягненнем інвестыцый і папаўненнем бюджэту. Калі атрымаецца гэтага дасягнуць, эфект у сярэднетэрміновай перспектыве будзе гарантаваны – у выглядзе эканамічнага росту.
Сёння больш за 60% інвестыцый складаюць сродкі бюджэту і дзяржаўных прадпрыемстваў.
На перыяд прыватызацыі і рэструктурызацыі дзяржпрадпрыемстваў варта знізіць аб’ём інвестыцый у вытворчыя прадпрыемствы дзяржсектару, найперш у сельскую гаспадарку. Верагодна, на першым-другім гадах рэформ можна знізіць інвестыцыі ў дзяржсектары на 1,5–2 млрд. долараў, закансерваваўшы, у крайнім выпадку, будаўніцтва не самых неабходных аб'ектаў.
8. Сацыяльная палітыка.
* падвысіць падатак на нерухомасць, уключаючы кватэры, аўтамабілі, лецішчы, рахункі ў банках, у т. л. змешчаную за мяжой, да 1-2% ад ацэначнага кошту (як у развітых краінах),. Падаткам абкласці нерухомасць, кошт якой большы за вызначаны мінімум (так, каб гэты падатак закранаў не больш за 10% найбольш багатых сем'яў). Гэта можна разглядаць як інструмент сацыяльнага прымірэння і легітымізацыі багацця, набытага ў каламутны пераходны перыяд. Гэта можа стаць і пачаткам зруху падаткаабкладання з прыбыткаў бізнесу на прыбыткі грамадзян (як у развітых краінах);
На бліжэйшыя 2 гады (ад пачатку рэформ) вызначыць дапамогу па беспрацоўі ў памеры да 120$ штомесяц для асобаў з сельскай мясцовасці, і да 150$ працаўнікам у горадзе на тэрмін да 1,5 гадоў;
* усім сем'ям, дзе прыбыткі 1 чалавека ніжэй пражытачнага мінімуму (уключаючы сацыяльныя трансферты), выплачваць сацыяльную дапамогу, якая давядзе іх прыбыткі да ўзроўню пражытачнага мінімуму ("ніхто ў краіне не павінен галадаць");
* дапоўніць палітыку дзяржаўнага патэрналізму палітыкай сацыяльнага партнёрства, дзеля гэтага зняць абмежаванні на стварэнне і дзейнасць грамадскіх арганізацый (ГА), дабрачынных фондаў, льгаціраваць прыбытак прадпрыемстваў, скіраваны на дабрачыннасць, атрыманне гуманітарнай дапамогі з-за мяжы; ліквідаваць Дэпартамент па гуманітарнай дапамозе (хопіць Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны).
Вядома, што гуманітарныя праекты (у т.л. дапамога асобным групам інвалідаў), якія ажыццяўляюцца ГА, патрабуюць істотна меншых выдаткаў, чым тыя ж праекты, што рэалізуюцца органамі дзяржкіравання. Да таго ж, клопат адной групы насельніцтва ў дачыненні да іншай нарошчвае сацыяльны капітал грамадства.
Эканамічныя і палітычныя перспектывы Беларусі ва ўмовах рынкавай эканомікі
9—10 чэрвеня 2007 г.
Тэзісы
1. Аксиологические и экономические детерминанты общественного выбора Беларуси в 2007 – 2015 годах. Леонид Заико, руководитель аналитического центра “Стратегия”, экономист (Беларусь).
Аксіялагічныя і эканамічныя дэтэрмінанты грамадскага выбару Беларусі ў 2007 – 2015 гадах. Леанід Заіка, кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія”, эканаміст (Беларусь).
2. Возможности повышения уровня жизни населения Беларуси в условиях роста цен на энергоносители. Леонид Злотников, кандидат экономических наук (Беларусь).
Магчымасці павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі ва ўмовах росту коштаў на энерганосьбіты. Леанід Злотнікаў, кандыдат эканамічных навук (Беларусь).
Ways to increase the living standard of the population of Belarus in the context of the energy carriers’ price rise. Leonid Zlotnikov, Economic Sciences Candidate (Belarus).
3. Українські реалії і білоруські перспективи: уроки, загрози, можливості. Андрій Кирчів, аналітик (Україна).
Украінскія рэаліі і беларускія перспектывы: урокі, пагрозы, магчымасці. Андрэй Кірчыў, аналітык (Украіна).
Ukrainian realities and belarusan prospects: lessons, threats, possibilities. Andrei Kirchiv, analyst (Ukraine).
4. Праблемы рынкавай трансфармацыі Беларусі. Кірыл Коктыш, кандыдат палітычных навук, дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМЗ (У) МЗС (Расія).
5. Трансформационные задачи Беларуси. Михаил Маринич, экс-министр внешнеэкономических связей Беларуси, экс-посол Беларуси в Латвии, Эстонии и Финляндии, доктор наук (Беларусь).
Трансфармацыйныя задачы Беларусі. Міхаіл Марыніч, экс-міністр знешнеэканамічных сувязяў Беларусі, экс-амбасадар Беларусі ў Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, доктар навук (Беларусь).
6. Альтернативные источники поставок энергоносителей Беларусь – пиар-акция или реальность Олег Мусловец, директор Интернет-ресурса Агентство финансовых новостей (Беларусь).
Альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі энерганосьбітаў у Беларусь — піяр-акцыя альбо рэчаіснасць? Алег Муславец, дырэктар інтэрнэт-рэсурсу “Агенцтва фінансавых навінаў” (Беларусь)
Alternative sources of energy carriers supply to Belarus – PR action or reality. Oleg Muslovets, Director of Financial News Agency internet resource (Belarus).
7. Паміж Масквой і Бруселем (перспектывы “новай” знешняй палітыкі Беларусі). Уладзімір Роўда, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры паліталогіі ЕГУ (Беларусь)
Between Moscow and Brussels (prospects of Belarus’s new foreign policy). Uladzimir Rouda, Philosophic Sciences Candidate (Belarus).
8. Досвід України у формуванні системи енергетичної безпеки та можливості його застосування в Білорусі. Соскін Олег Ігорович, директор Інституту трансформації суспільства, професор, завідувач кафедри міжнародної економіки та підприємництва Національної академії управління (Україна).
Досвед Украіны ў фармаванні сістэмы энергетычнай бяспекі і магчымасці яго прымянення ў Беларусі. Алег Соскін, дырэктар Інстытута трансфармацыі грамадства, прафесар Нацыянальнай акадэміі кіравання (Украіна)
9. Внутриполитические последствия нефтегазового кризиса. Виктор Чернов, политолог, исполнительный директор ОО “Открытое общество”, Сергей Николюк, политический обозреватель (Беларусь).
Унутрыпалітычныя наступствы нафтагазавага крызісу. Віктар Чарноў, палітолаг, выканаўчы дырэктар ГА “Адкрытае грамадства”, Сяргей Нікалюк, палітычны аглядальнік (Беларусь).
Internal political consequences of the oil-and-gas crisis. Viktar Charnou, political scientist, executive director of PA “Open Society”, Siarhej Nikolyuk, political observer (Belarus).
|