диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У Полацку ўсталявалі помнік Усяславу Чарадзею

Усталяванню помніку Чарадзею папярэднічаў колькігадовы конкурс. Сярод магчымых аўтараў былі і Алесь Шатэрнік, і Сяргей Бандарэнка, але замову на выраб манумента атрымаў Аляксандр Прохараў.

Гэты скульптар ужо звяртаўся да вобразаў нацыянальнае гісторыі. У яго даробку ёсць помнік Кірылу Тураўскаму, што ў дворыку Белдзяржуніверсітэту. На 80-годдзе БДУ яго ўрачыста адкрываў рэктар А. Казулін.

А. Прохараў быў блізкі да перамогі і ў Мінску, вырабіўшы эскіз аздобы, у садружнасці з Паўлам Вайніцкім, для новае футбольнае арэны на колішнім праспекце Машэрава. Яго скульптурная кампазіцыя “Арбіта спорту” ў 2003 г. была цёпла сустрэтая і калегамі і начальствам. Гэта мелася быць дынамічная кампазіцыя з кольцаў і фігураў, што мусіла бы паволі рухацца вакол фантану. На жаль, задуму Прохарава не здзейснілі.

Не рэалізаваны пакуль і яшчэ адзін выдатны праект гэтага скульптара – мемарыял у Трасцянцы, дзе быў адзін з найбуйнейшых у Еўропе лагераў смерці. За праект мемарыялу А. Прохараў з калегамі-архітэктарамі атрымаў Гран-пры за найлепшы праект на I міжнародным конкурсе маладых архітэктараў “Леанарда 2005”.

Такім чынам поспех Аляксандра Прохарава ў Полацку быў для яго прынцыповым.

Паводле словаў працаўніка Полацкага гарвыканкаму Станіслава Красоўскага, на 4.5-тонны помнік Усяславу не было выдаткавана ані капейкі з бюджэту. Усе 300 млн рублёў, якія ён каштаваў, – прыватныя ахвяраванні.

Бронзавы Усяслаў Чарадзей з сокалам імчыць на кані на скрыжаванні вуліцаў Кастрычніцкай і Еўфрасінні Полацкай. Скульптар прыбраў неабавязковыя дэталі манументу, што былі ў эскізе. Цяпер яго сілуэт выдатна глядзіцца. Стылістыка помніка, анахранічная для нашага часу, аднак была добра ўспрынятая, зразуметая правінцыйным чынавенствам — больш, чым імпрэсіяністычны Усяслаў аўтарства Алеся Шатэрніка. Урэшце, конных статуй у Беларусі вобмаль.

Нягледзячы на вялікую колькасць манументаў у Полацку, бальшыня з іх не адыгрываюць свае ролі. Ані нягеглыя бетонныя Леў Таўстой з Леніным, ані новыя бронзавыя Еўфрасіння і Сімяон Полацкія, не кранаюць душу, не выклікаюць належнага асацыятыўнага шэрагу. Мо рамантычны герой, віцязь у ваўчынай скуры, на борздым кані, больш будзе адпаведны месцу і часу? А мо праславіцца якімі чарамі?

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович