“Black Beat” – першая ў Беларусі радыё праграма пра хіп-хоп

На Радыё “Рацыя” пачынае вяшчаць першая ў Беларусі радыё-праграма пра хіп-хоп. Слухайце “Black Beat” кожную нядзелю ў 20:00. Першая праграма – 9 верасня (нядзеля).

“Black Beat” – гэта голас маладога пакалення, голас нашых вуліц без цэнзуры! У праграме шмат добрай музыкі з вялізарнай калекцыі вінілаў аднаго з найлепшых DJ'аў Польшчы – DJ Spox’a. Шмат андэрграўнду, класікі, олд-скулу, хард-кору, а таксама добрага сучаснага рэпу.

Кожная праграма будзе адрознівацца сваёй тэматыкай. За гэтую частку адказвае вядучы Кроў (гурт “Чырвоным па Белым”). Таксама пачуеце навіны Беларускай хіп-хоп сцэны, інтэрв’ю з беларускімі і замежнымі рэперамі.

Мы хочам, каб гэтая праграма зрабілася платформай не толькі для хіп-хопераў, а таксама для людзей, якія хочуць пазнаць бліжэй нашу культуру. Таму заахвочваю вас пісаць лісты, са сваімі пытаннямі, высновамі, навінамі сваіх гуртоў або проста тым чым вы хочаце падзеліцца з іншымі слухачамі. А мы будзем чытаць і на іх адказваць у нашай праграме. Таксама пішыце пра якіх выканаўцаў вы бы хацелі чагосьці даведацца і дасылайце спасылкі на вашы трэкі. Адрас для кантакту з вядучым: bb.racyja@gmail.com

Слухайце нас:
Радыё “Рацыя” – www.racyja.by
У інтэрнэце:
у фармаце mp3 (Winamp) (кругласутачна):
http://80.51.228.180:8005/listen.pls (64 кб/с)
http://80.51.228.180:8000/listen.pls (24 кб/с)
у фармаце wma (Media Player) (кругласутачна):
mms://80.51.228.180/racja96 (96 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja48 (48 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja20 (20 кб/с)

У эфіры:

98,1 ФМ – Гародня, Ваўкавыск і наваколле кругласутачна (ад лістапада 10.2007)
99,2 ФМ – Брэст і наваколле кругласутачна (ад лістапада – 10.2007)
105,5 ФМ кругласутачная трансляцыя з перадатчыка ў Беластоку
103,8 ФМ на хвалях “Радыё з-над Віліі” (20.00 — 20.30, мінскі час)
сярэднія хвалі 612 кГц (9.00 — 10.00, мінскі час)
сярэднія хвалі 666 кГц (20.00 — 22.00, мінскі час)
кароткія хвалі 6225 кГц (18.30 — 20.30, мінскі час)
кароткія хвалі 6105 кГц (22.30 — 01.00, мінскі час)
кароткія хвалі 6120 кГц (01.00 — 01.30, мінскі час)

‹‹ на галоўную | у архіў