Абмеркаванне законапраекту аб зменах у беларускім правапісе

Таварыства беларускай мовы выступіла з прапановаю грамадcкага абмеркавання новага законапраекту “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

У заяве таварыства гаворыцца, што гэта з’яўляецца неабходнасцю. “Праект прадугледжвае ўнясенне цэлага шэрагу зменаў у існуючы правапіс. Аднак змяненне правапіснага стандарту з’яўляецца надзвычайнай мерай, якая патрабуе сур’ёзнага абгрунтавання. Папярэдняе азнаямленне са зместам праекту дае падставы сумнявацца ў мэтазгоднасці прапанаваных у ім зменаў. Ды і само з’яўленне такога дакументу выглядае несвоечасовым”, – гаворыцца ў звароце ТБМ.

Грамадскае абмеркаванне – гэта публікацыя законапраекту ў дзяржаўных друкаваных СМІ, круглы стол з удзелам спецыялістаў, навукоўцаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі і тых, хто распрацоўваў дадзены законапраект. Пасля рэалізацыі дадзеных пунктаў ТБМ плануе пры дапамозе сацыёлагаў вывучыць грамадскую думку на тэму змены правілаў арфаграфіі і пунктуацыі.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў