диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Таленавітыя маладыя літаратары і мастакі вярнуліся з летніку ў Балгарыі

[ Фотаздымкі ]

Пераможцы літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні” вярнуліся з Балгарыі. У гэтым годзе менавіта там праходзіў летнік, які, як і конкурс, арганізавала МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

Спаборніцтва для школьнікаў 12-14 гадовага ўзросту “Беларусь маёй будучыні” распачалося ў лютым 2007 г. Конкурс, абвешчаны “Бацькаўшчынай”, доўжыўся тры месяцы. За гэты час на адрас Згуртавання прыйшло больш за 300 працаў з усёй Беларусі.

У траўні экспертная камісія падвяла вынікі, 60 дзяцей былі абраны лаўрэатамі. Усе яны атрымалі ганаровыя граматы. Тыя ж, хто заняў першае месца атрымаў цудоўны падарунак ад нашай зямлячкі з ЗША сп. Ірэны Каляды-Смірновай, кіраўніка дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі”– падарожжа і двухтыднёвы адпачынак на моры ў Балгарыі, на міжнароднай турыстычнай базе “Журналіст”. Ужо дзевяты год запар сп. Ірэна такім вось чынам адзначае і заахвочвае маладыя таленты з Беларусі.

Дзеці сустрэліся з морам і сонцам, радаваліся адпачынку на курорце еўрапейскага ўзроўню. Міжнародная турыстычная база “Журналіст” знаходзіцца літаральна ў 100 метрах ад мора, мае самую вялікую па памерах і вельмі прыгожую зялёную тэрыторыю, басейн, спартовыя пляцоўкі.

Але не толькі адпачынак быў мэтай паездкі – усе беларускія школьнікі прымалі актыўны ўдзел і ў адукацыйна-забаўляльных мерапрыемствах. Яны былі ўдзельнікамі літаратурных і гістарычных віктарынаў, крыжаванак, ладзілі тэатральныя пастаноўкі і імпрэзы, малявалі, спявалі і спаборнічалі, а таксама ездзілі на цікавыя і захапляючыя экскурсіі.

Гэтым летам адным з выхавальнікаў быў кіраўнік музычнага гурту Testamentum Terra”, дудар Юрась Панкевіч. Амаль кожны вечар ён іграў дзецям на дудзе, распавядаў пра беларускія народныя інструменты, развучваў беларускія і еўрапейскія танцы часоў ВКЛ.

Неўзабаве выйдзе музычны альбом “Слаўны паніч” гурту “Testamentum Terra” з баладамі і рэкруцкімі песнямі, танцамі часоў ВКЛ. Спонсарскую дапамогу альбому аказвае таксама сп. Ірэна Каляда-Смірнова.

Свае ўражанні ад адпачынку, словы ўдзячнасці маладыя творцы праз “Бацькаўшчыну ў лістах і малюнках перадаюць Ірэне Калядзе-Смірновай. Гэтыя вестачкі разам з фотаздымкамі стануць лепшым сведчаннем пачэснай і плённай працы сп-ні Ірэны на карысць будучыні Беларусі – беларускіх дзяцей. Вось колькі прыкладаў з дзіцячых лістоў.

Максім Гаўрыс, Мінск:

“Паважаная Ірэна. Вялікі Вам дзякуй за тое, што Вы далі магчымасць нам пабачыць цудоўны свет Балгарыі. Яе прыгажосць адкрыла ва мне новыя магчымасці. Я па-іншаму зразумеў шматлікія рэчы. Не кожны чалавек зможа так самааддана дапамагаць іншым, дарыць ім дабро. За гэта Вам дзякуй. Усяго вам найлепшага”.

Уладзімір Собалеў, Мінск:

“Паважаная Ірэна Каляда-Смірноў! Вялікі дзякуй Вам за тое, што Вы спансіруеце нас, адмаўляючы ў чымсьці сабе. Няшмат ёсць людзей, такіх, як Вы. Вы, будучы за мяжой, не толькі помніце, шануеце, любіце, але і дапамагаеце беларусам. А некаторыя нават, жывучы ў Беларусі, не ведаюць роднай мовы, а калі і маюць сродкі, то нават не заўважаюць на Радзіму.
Я вучань беларускамоўнай гімназіі № 23 і вельмі хачу, каб беларусы не забываліся на родную мову, і пра тое, хто яны па паходжанні.
Наш свет вельмі сумны, бо некаторыя забываюцца, хто яны, але вы прынеслі радасць у нашае шэрае жыццё. Дзеці, якія аздараўляюцца разам з “Бацькаўшчынай” разумеюць, што іх сапраўдныя карані беларускія, пачынаюць любіць родную мову. Менавіта такія дзеці – надзея, што Беларусь не страціць сваёй прыгажосці, незалежнасці і не забудзецца беларуская мова.
Яшчэ раз дзякуй вам за гэтую магчымасць адпачыць за мяжой, атрымаць новыя веды. Я жадаю вам доўгага жыцця і каб вы і надалей сваімі добрымі ўчынкамі працягвалі перавыхоўваць моладзь”.

Аліна Лукашэвіч, Брэсцкая вобл., в. Наліўкі, Ганна Муславец, Магілёўская вобл., Бабруйск, Ганна Шчацько, Мінск:

“Паважаная Ірэна! Мы вельмі ўдзячныя за вашу дабрыню і шчодрасць.
Мы доўга не забудзем гэты цудоўны адпачынак, цудоўныя пейзажы Балгарыі. Нам вельмі весела. У нас добрыя і пяшчотныя кіраўнікі. Яны ніколі не дадуць нам засумаваць. Шмат добрых і цёплых слоў мы пачулі ад іх пра Вас. Вельмі добра адпачываць у Балгарыі, але ў нас у Беларусі ўсё роўна лепш. Таму мы прысвячаем Вам верш.
Беларусь
Беларусь мая
сінявокая,
Дабрынёй цябе
лашчыць сонейка.
Сыны – дубы твае
высокія,
А дачкі – бярозы
тонкія.
Людзей славутых
нарадзіла ты:
Якуб Колас,
Сымон Будны…
Не мінеш ты
мары маладога і старога,
Жыве ў цябе адна душа,
душа народа.
І куды б не паехаў ты,
ці ў Польшчу, ці ў Расію,
Думаю, назаўсёды ты
ў Беларусі сваёй мілай”.

Аліна Свецік, Віцебск, Таццяна Панфілава, Маладзечна:

“Паважаная Ірэна! Нам вельмі прыемна, што засталіся такія людзі, як Вы. Не шмат патрыётаў сваёй краіны засталося ў нашым свеце. Ведаеце, што мы ганарымся сваёй Радзімай і жадаем у будучыні зрабіць яе моцнай і знакамітай дабрынёй і патрыётамі.
Мы хочам вырасціць сваіх дзяцей добрымі і жадаем, каб яны, як і мы, любілі Беларусі і не саромеліся сваёй мовы.
Мы ўсе за Беларусь! За Радзіму і Свабоду! Дзякуй вам, што Вы беларуска, патрыётка! Мы жадаем быць такімі як Вы, Ірэна. Вялікі дзякуй!”.

Ілля, Леся, Ліза, Дзміцер, Яўген, Кася, Ліяна, Алесь

“Шаноўная Ірэна Каляда-Смірноў! Дзякуй Вам за гэту цудоўную паездку ў Балгарыю. Тут мы вельмі добра адпачывалі, кожны дзень гулялі ў розныя гістарычныя і спартовыя гульні. Паляпшалі свае веды, заўсёды размаўлялі на беларускай мове, узгадвалі беларускіх пісьменнікаў, гістарычных асоб, дзеячаў культуры.
Нашы гульні звычайна праходзілі ў форме спаборніцтваў паміж звязамі. Наш звяз называўся “МКЛ” (Маленькае княства ліцвінскае). Харугва нашай каманды выглядала як Пагоня з бел-чырвона-белымі крыламі.
Наш звяз, як і многія, вельмі патрыятычны. Мы любім сваю Бацькаўшчыну, а пабываўшы ў іншай краіне, мы яшчэ больш зразумелі, як добра на роднай зямлі. Таму мы вельмі ўдзячныя Вам за гэты падарунак. Жыве Беларусь!”

Маргарыта Бурачэўская, Мінск

“Шаноўная спадарыня Ірэна! Пішу, каб падзякаваць вам за цудоўны адпачынак у Балгарыі! Вы, нібы чараўніца, здзейснілі мару вялікай колькасці дзяцей. Дзякуючы вам мы пазнаёміліся адзін з адным і сталі добрымі сябрамі.  Я ўпэўнена, што гэтае сяброўства працягнецца і ў нашай роднай Беларусі.
Яшчэ я хачу падзякаваць Вам за тое, што далёка ад дому я яшчэ больш палюбіла сваю родную беларускую старонку. Я ганаруся тым, што я беларуска! Таму і я, і ўсе астатнія дзеці і падлеткі, вельмі стараліся, каб Беларусі не было сорамна за нас! Я веру, што Беларусь чакае светлая будучыня, і мы, у сваю чаргу, абяцаем зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб гэтага дасягнуць!”

Дар’ян Шахаб, Мінск

“Шаноўная Ірэна Каляда-Смірноў! Дзякуй Вам за тое, што вы зрабілі для ўсяго беларускага народа, у прыватнасці, для дзяцей, якія ўжо шмат год адпачываюць на тэрыторыі іншых краінаў. Вы, не гледзячы на цяжкія абставіны, змагаецеся за існаванне нашай Беларусі, якая знаходзіцца не ў самым лепшым становішчы.
Дзякуючы Вам, я ўпершыню пазнаёміўся з прыродай Балгарыі, па-сапраўднаму адчуў любоў да Радзімы, ад якой я зараз далёка. Я спадзяюся, што такія людзі, як Вы, растуць і сярод нас – сапраўдных беларусаў. Я ўпершыню адчуў моц цяперашніх ліцвінаў. Вы можаце быць упэўнены ў тым, што яны не горшыя за тых, якія жылі стагоддзі таму. З павагай і шчырай падзякай”.

Верас Акулін, Мінск

“Паважаная спадарыня Ірэна Каляда-Смірноў! Я шчыра ўдзячны за тое, што Вы, знаходзячыся так далёка ад сваёй Радзімы, не проста не забываеце яе, але і вучыце нас яе любіць. Нават тут за мяжой, у далёкай Балгарыі, мы памятаем пра нашу Радзіму…
Дзякуючы Вам, спадарыня Ірэна, з’яўляецца магчымасць пабыць з аднадумцамі, з сапраўды вольнымі і моцнымі па духу людзьмі. Пасля такіх паездак з’яўляецца надзея на будучыню. Вялікі Вам дзякуй за гэта”.

Света Рысявец, Мінск

“Паважаная Ірэна. Пакуль ёсць на свеце такія людзі, як Вы, нашы мары пра той светлы дзень, калі кожны чалавек будзе пачуты, маюць шанс быць здзейсненымі. Дзякуй Вам за тое, што вы ўздымаеце Беларусь. А мы абяцаем дапамагаць Вам у гэтым”.

Насця Надысева, Віцебск

“Паважаная Ірэна! Вось амаль і скончылася лета. Шмат добрых успамінаў прынесла яно. Новыя сябры, прыемныя знаёмствы, мора, сонца, усмешкі. Але галоўнае – гэта адчуванне, што Беларусь жыве, што яе ведаюць, што яна не знікла. Так прыемна ісці па вуліцах Балгарыі і ў душы ганарыцца, што ты Беларус, што мабыць ты гэта пачатак новага ў жыцці роднай краіны. І адразу пачынаеш адчуваць адказнасць. Вялікі Вам дзякуй за тое, што Вы даяце на шанс у поўнай ступені адчуць гонар за Беларусь”.

Святлана Тамашэвіч, Маладзечна

“Сп. Ірэна Каляда-Смірноў! Вялікі вам Дзякуй! Я не толькі добра адпачыла, знайшла новых сяброў, паглыбіла свае веды ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны, але і ўпершыню адчула тую шчырую любоў, павагу да роднай краіны, якая натхняе мастакоў і пісьменнікаў ствараць шэдэўры, а простага чалавека падымае (у самыя цяжкія хвіліны) на барацьбу за Радзіму!”

Дар’я Гатальская, Віцебск

“Паважаная спадарыня Ірэна! Вялікі Вам дзякуй за тую вялізарную працу, што Вы робіце, за тое, што ўжо каторы год дзеці нашай Беларусі могуць адпачываць на тэрыторыі іншых краінаў.  
Нават не магу ўявіць, адкуль у Вас гэтулькі дабрыні да людзей, сілы, веры, любові да сваёй Радзімы, да беларусаў. Вы жывучы за мяжой думаеце пра сваю Бацькаўшчыну зашмат болей, чым некаторыя людзі, якія жывуць у Беларусі”.

Андрэй і Каця Мікулікі, Брэсцкая вобл., Іванава

“Паважаная спадарыня Ірэна Каляда-Смірноў! Цяжка выказаць свае пачуцці падзякі. Такі цудоўны падарунак – адпачынак на Чорным моры ў Балгарыі – мог зрабіць чалавек з вялікім сэрцам. Мы, напэўна, не хутка, а можа ніколі не змаглі б пабываць у гэтым цудоўным куточку зямлі”.

Уладзімір Мацюшонак, Вілейка

“Паважаная Ірэна! Зараз я гляджу на людзей з “Бацькаўшчыны” і мне вельмі прыемна, што столькі сэрцаў грэе любоў да Беларусі, сваёй Радзімы. Як я жадаю, каб усе людзі любілі сваю Белую Русь. Вельмі важна, каб усе шанавалі беларускую мову і мне прыемна бачыць людзей, якія размаўляюць на ёй.
Я гляджу на Беларусь, беларускі народ і жадаю, каб у гэтага ўсяго была вялікая будучыня. Я гляджу на прыроду сваёй свабоднай краіны і вельмі ганаруся, што прыгажэй прыроды няма!
Ведаеце, вельмі мала людзей такіх, як Вы, Ірэна, такіх, якія шануюць Беларусь, яе мову і традыцыі. Я ведаю, што Вы спадзеяцеся на нас, і мы будзем рабіць усё дзеля Радзімы!
Дзякуй Вам, спадарыня Ірэна, за такі цудоўны адпачынак у Балгарыі. Я ўжо не першы раз еду ад “Бацькаўшчыны” за мяжу. І гэта дзякуючы Вам! Дзякуй Вам, што Вы ёсць, таму што з Вамі жыве любоў да Беларусі”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

27 ліпеня дзеці ў "гістарычнай казцы" зноў падпісалі Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце



Абарона назваў звязаў і харугваў



Харугвы звязаў













Серэднявечныя скокі



Варна, цэнтральны праваслаўны сабор



Вось яно шчасце. Аквапарк у Варне.







Беларуска-японскі дуэт



Конкурс "Фігура на пяску". Перамог мацнейшы



Конкурс прычосак. Перамагла найпрыгажэйшая





Развітальная агульная



‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович Магазин где тепловые пушки и водонагреватели.; Туапсе - лечение, отдых; салон элитной мебели; маты прошивные