БАЖ абвяшчае фотаконкурс “Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым”
1 верасня стартуе фотаконкурс “Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым”, які ладзіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) у межах медыя-кампаніі “Журналісты за гістарычную спадчыну”. Тры пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і падарункі ад БАЖ.
Конкурс мае на мэце прыцягнуць увагу журналістаў і грамадскасці да праблемы захавання гістарычнай спадчыны Беларусі. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца не толькі сябры БАЖ, але і ўсе журналісты друкаваных і электронных беларускіх СМІ.
Спаборніцтвы пройдуць у два этапы: з 1 па 30 верасня 2007 году журы прымае работы, а з 1 па 15 кастрычніка праходзіць падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў.
Кожны ўдзельнік можа даслаць на конкурс не больш як 3 фотаздымкі, якія адлюстроўваюць праблематыку захавання гістарычнай спадчыны.
Пад фотаздымкам павінна быць пазначана:
* імя і прозвішча аўтара;
* кантактны тэлефон;
* месца і час, калі быў зроблены здымак;
* назва здымка (пажадана).
Фармат фотаздымкаў выбірае аўтар.
Фотаздымкі дасылаюцца ў электронным выглядзе на адрас: spadchyna@ximik.info
У тэме ліста павінна быць пазначана “Медыя-кампанія”.
Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць вывешаныя на Інтэрнэт-старонцы медыя-кампаніі “Журналісты за гістарычную спадчыну” (www.spadchyna.ximik.info), дзе кожны наведвальнік зможа ацаніць іх па 5-бальнай сістэме. Той фотаздымак, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз.
Журы будзе звяртаць асаблівую ўвагу на адпаведнасць тэматыцы і актуальнасць конкурсных фотаздымкаў.
Лепшыя фотаздымкі канкурсантаў увойдуць у экспазіцыю выставы “Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым”.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
|