Беларусь – кепскі сусед Літвы

Паводле праведзенага апытання 60% літоўцаў лічаць Беларусь не добрым суседам для сваёй краіны.

Большасць жыхароў Літвы лічаць сябе прыхільнікамі заходняй палітычнай сістэмы. Пры гэтым, якой краіны палітычны лад найбольш ім адпавядае, не здолела адказаць палова апытаных. Так, 60% апытаных запэўніваюць, што найбольш прывабным для іх палітычны лад краінаў Заходняе Еўропы і ЗША. 25% рэспандэнтаў задаволеныя палітычнае сістэмай Літвы.

Найбольш сяброўскімі краінамі апытаныя лічаць Польшчу, Латвію і Эстонію. Тыя ж 60% рэспандэнтаў, якія прыхільна ставяцца да Заходне-Еўрапейскага ладу, назвалі Беларусь і Расію нядобрасуседскімі краінамі. Адметна, што яшчэ на пачатку бягучага году такой краінай у Літве лічылі толькі Беларусь.

Даследаванне правяла кампанія “Vilmorus” па замове Інстытуту грамадскіх ініцыятываў.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў