Беларусь запрасілі на канферэнцыю Еўразвязу

Беларусь запрасілі ў якасці краіны-назіральніцы на канферэнцыю па пытаннях Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД).

Першае пасяджэнне адбудзецца ўжо ў бліжэйшы панядзелак у Еўракамісіі пры ўдзеле дзяржаў – сябраў ЕПД. Беларусь прадставіць віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Аб гэтым учора заявіла еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднер.

У адрозненні ад іншых суседзяў Саюза, Беларусь не бярэ ўдзел у ЕПД, якая аб’ядноўвае больш за дзесятак дзяржаў – ад Алжыра і Марока да Арменіі, Грузіі і Азербайджана. Акрамя Беларусі, назіральнікамі будуць прадстаўнікі Сірыі і Лівіі.

Паводле euro.pap.pl і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў