Каля 600 тысяч беларусаў працуюць за мяжой
Каля 600 тысяч беларусаў выехалі на заробкі за межы краіны. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка на пасяджэнні Савета міністраў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў ведамстве нават не ведаюць, дзе працуюць беларусы. Па словах М. Зайчанкі, з 2000 г. у Беларусі, Расіі, Украіне, Казахстане назіраецца тэндэнцыя перавышэння росту заробкаў над ростам прадукцыйнасці працы.
У Беларусі гэты паказчык, на думку міністра, абумоўлены неабходнасцю рашэння цэнтральных задач. “Калі б мы маглі праводзіць палітыку адмовы ад лішніх працоўных месцаў, мы б значна павысілі прадукцыйнасць працы. На шматлікіх прадпрыемствах можна правесці скарачэнне”, – зазначыў міністр.
Паводле ІА “Інтэрфакс” і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|