диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У Байнэце з’явіўся Лунэт

30 жніўня ў беларускім сегменце Інтэрнэту стартавала акцыя “Падаруй Лукашэнку яго Лунэт!”, якая закліканая прадэманстраваць абсурднасць і небяспечнасць патрабаванняў Аляксандра Лукашэнкі зрабіць кантроль за Інтэрнэтам у Беларусі больш жорсткім. У гэты дзень каля 40 сайтаў, што падтрымалі гэтую акцыю, размясцілі ў сябе банеры, якія вядуць наведвальнікаў у Лунэт – правобраз Інтэрнэту ў разуменні А. Лукашэнкі. У прыватнасці, на яго пошукавы сэрвіс Лундэкс, відэа-сэрвіс ЛуТуб, блогі Лу-часопіс.

“Праблема кантролю Інтэрнэту датычыць некалькіх мільёнаў беларусаў. Таму мы лічым важным і своечасовым узняць гэтую тэму на беларускай і замежнай медыяпрасторах, звярнуць на яе ўвагу палітыкаў, СМІ і грамадзянскай супольнасці. Нельга дапусціць, каб апошняя апора свабоды ў Беларусі знікла. Настаў час паказаць, што нават ва ўмовах віртуальнага свету мы можам прадэманстраваць рэальную салідарнасць. Мы не павінны дапусціць пераўтварэння Беларусі ў варожы Інтэрнэту Кітай!” – заявіў адзін з ініцыятараў акцыі, каардынатар інтэрнэт-супольнасці “Трэці Шлях” Павал Марозаў.

Пагроза свабоды Байнэту ўзнікла не сёння, але абвастрылася на пачатку жніўня 2007 г. Тады, пры наведанні рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Безуладдзе ў інтэрнэце трэба спыняць”. Беларускае тэлебачанне  падхапіла эстафету і паказала прапагандысцкі рэпартаж, дыскрэдытуючы свабодны Інтэрнэт і фільм “Сеткавыя войны”. Беларускі парламент гатовы восенню прыняць патэнцыйна рэпрэсіўнае заканадаўства па кантролю над СМІ і Інтэрнэтам. З 2005 г. ідзе пераслед аўтараў флэш-анімацыі “Мультклуб”, размешчанай у Інтэрнэце.

Кантакты арганізатараў акцыі:
Сайт акцыі: www.fromlu.net
Эл. пошта:  belmov@gmail.com
Скайп: zmicer_traecki

Паводле www.belmov.org

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович