Сайт пра ўрочышча Курапаты

Распачаў працу сайт www.kurapaty.org пра ўрочышча Курапаты – святыню беларускага народу, дзе пахаваныя беларусы, знішчаныя ў 1929-1937 гг. Існаванне сайту стала магчымым пры дапамозе сяброў Беларускага моладзевага руху Амерыкі.

У сайта адначасова некалькі функцыяў: сайт-мемарыял, навінны сайт і сайт, які распаўсюджвае інфармацыю пра сучасныя падзеі і гісторыю “Народнага Мемарыялу”. На старонцы плануецца змяшчаць абвесткі, навіны, артыкулы, фотаздымкі і відэа.

Заснавальнікі сайту запрашаюць усіх ахвотных да супрацы. Калі вы маеце нейкую інфармацыю, якая датычыць мінуўшчыны, сучаснасці альбо будучыні мемарыяла Курапаты, дасылайце яе у рэдакцыю сайту праз форму, кантакт альбо на паштовую скрынку – kurapaty@gmail.com. Уладальнікі сайтаў, якія жадаюць паспрыяць развіццю і падтрымаць праект, могуць змясціць банер (kurapaty.org//index.php?option=com_content&task=view&id=12&Itemid=30) ці спасылку на яго ў сябе на сайце.

Паводле www.belmov.org

‹‹ на галоўную | у архіў