диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Месячнік беларускай культуры ў Латвіі

Ліпень для беларусаў – месяц асаблівы. Менавіта ў гэтым месяцы, менавіта на Купалле – любімае беларусамі свята, нарадзіўся пясняр нашага народа Іван Дамінікавіч Луцэвіч, які пазней стаў вядомы як Янка Купала. І нам беларусам асабліва прыемна, што менавіта ў ліпені ў адным з раёнаў нашай  Ліепаі, у ваенным гарадку, праходзіў месячнік беларускай культуры.

Арганізатар мерапрыемства – культурна-інфармацыйны цэнтр “К@2”, які распрацаваў і ажыццяўляе праект пад назвай “Нашы расказы – СМІ і адкрытая прастора”.

“Нашы расповеды – не пра “зорак”, але людзей здольных і таленавітых, якія жывуць побач з намі, – расказала Крысцінэ Брыедэ, намеснік старшыні праўлення “К@2”. – Такім самабытным калектывам з’яўляецца ансамбль беларускай песні “Паўлінка” суполкі “Мара”. Нам захацелася па-новаму адкрыць яго для ліепайчан. А дакладней – даць яму магчымасць расказаць пра традыцыі беларускага народа на адкрытай прасторы. Тым больш, што ёсць падстава – сёлета беларусы святкуюць 125-годдзе з дня нараджэння сваіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа. А цудоўнае народнае свята Купалле адзначаюць на прыродзе”.

“Паўлінка”  і распавядала пра Купалле – родным словам і песняй. І быў гэты расповед ля вогнішча, дзе дзяўчаты са сваім кіраўніком Жаннай Буйніцкай, спявалі купальскія песні, праводзілі гульні, расказвалі пра купальскія прыкметы на Беларусі. Актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі гледачы. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і падпявалі дзяўчатам па-беларуску. А потым яшчэ доўга не хацелі адпускаць калектыў, які адкрыў ім цікавую старонку народнай мудрасці.

Вельмі прыемна, што актыўнымі ўдзельнікамі месячніка беларускай культуры сталі дзеці. Яны знаёміліся і з купальскімі традыцыямі. А пасля, праз некалькі дзён, з захапленнем слухалі ля вогнішча беларускія народныя казкі, якія чытала для іх каардынатар праекта сацыяльны педагог Люба Казімава.

Паводле www.svitanak.lv

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович