Беларусам дапамогуць годна адзначыць Міжнародны год бульбы

Год бульбы дапаможа адзначыць Беларусі Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у нашай краіне. Нагадаем, Генеральная асамблея ААН абвясціла 2008 год Міжнародным годам бульбы.

Прадстаўніцтва ААН адзначае важнасць бульбы для насельніцтва Беларусі, а таксама традыцыйныя адносіны беларусаў да бульбы як да “другога хлеба”.

Ужо ўвосень сёлета адбудзецца адкрыты арт-фестываль – конкурс на лепшы фотаздымак і малюнак, а таксама іншыя мерапрыемствы.

Нагадаем, Беларусь уваходзіць у дзесятку галоўных вытворцаў бульбы ў свеце.

Паводле “Тэлеграфа” (www.telegraf.by)
 і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў