Кампанія супраць цэнзуры і кантролю ў Байнэце
Беларускі моладзевы рух Амерыкі (www.belmov.org), Інтэрнэт-супольнасць Трэці Шлях (www.3dway.org), і партнёры па Маніфесце “Разам да Перамогі!” (www.peremen.info) прапаноўваюць усім жадаючым далучыцца да кампаніі “Супраць кантролю і цэнзуры ў Байнэце”.
Гэта ініцыятыва прадугледжвае правядзенне серыі масавых акцый у Байнэце ўвосень 2007 г., калі ў парламенце Беларусі будзе разгледжаны патэнцыйна рэпрэсіўны для Байнэту закон аб СМІ. Першую акцыю арганізатары прапаноўваюць правесці ў дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі, 30 жніўня, з мэтай прадэманстраваць салідарнасць і абсурднасць ідэі кантролю над інтэрнэтам.
Ідэя акцыі такая: кожны жадаючы сайт можа ўсталяваць на адзін дзень (30 жніўня) на галоўную старонку спецыяльную праграму, якая адчыняе на кароткі час банер з інфармацыяй аб праблеме і стаўленнем да яе. “Банер і механізм прывязкі да сайта практычна гатовы”, - паведамляюць арганізатары.
Праз жаданне ўлад кантраляваць Байнэт, у шэрагу грамадска-палітычных рэсурсаў у Беларусі могуць паўстаць праблемы з хостынгам. Беларускі моладзевы рух Амерыкі (www.belmov.org), Інтэрнэт-супольнасць “Трэці Шлях” (www.3dway.org) аб’ядналі высілкі ў рамках Маніфеста “Разам да Перамогі!” (www.peremen.info) і будуць аказваць комплексную падтрымку праектам грамадскіх ініцыятыў і арганізацый Беларусі.
Мы гатовыя прапанаваць:
* прафесійны хостынг з бэкапам інфармацыі (belmov.org — для беларускамоўных праектаў, 3dway.org Трэці Шлях для рускамоўных);
* рэгістрацыю даменаў у зонах org, net;
* кансультацыі ў вобласці інтэрнэт-бяспекі, камунікацый і распрацоўкі сайтаў для грамадскіх праектаў;
* распрацоўку сайтаў на платформах Joomla і Drupal (з восені 2007);
* тэхнічную падтрымку беларускіх грамадскіх інтэрнэт-праектаў;
Па пытаннях правядзення акцыі ці атрымання хостынгу звяртайцеся: па пошце belmov@gmail.com або скайпу: zmicer_traecki(Беларускі моладзевы рух Амерыкі) ці праз форму http://belmov.org/host.html
Паводле www.belmov.org
|