Беларусь уводзіць візавыя санкцыі супраць амерыканскіх службоўцаў

Беларусь уводзіць візавыя абмежаванні для амерыканскіх службоўцаў у адказ на рашэнне Дзярждэпартаменту ЗША аб пашырэнні спісу неўязных беларускіх грамадзян у ЗША. Адначасова наша краіна спрашчае працэдуру ўезду іншых амерыканцаў.

“У адказ на недружалюбныя дзеянні ЗША, Беларусь будзе здзяйсняць адпаведныя візавыя абмежаванні ў дачыненні да пэўных катэгорый амерыканскіх афіцыйных асобаў”, – заявіла намесніца начальніка Упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Яна падкрэсліла, што “меры ў адказ, якія зробіць Беларусь, ніякім чынам не адаб`юцца на чалавечых кантактах паміж беларускімі і амерыканскімі грамадзянамі”. Наадварот, улады Беларусі плануюць у аднабаковым парадку спрасціць афармленне віз грамадзянам ЗША для ўезду з гасцявой і дзелавымі мэтамі для “садзейнічання развіццю міжасабовых кантактаў”.

Пасля выканання неабходных унутрыдзяржаўных працэдур будзе ўсталяваны парадак, паводле якога візы на ўезд з згаданымі мэтамі на тэрмін да 30 дзён грамадзянам ЗША, як правіла, будуць афармляцца без запрашэнняў і на падставе толькі запоўненых візавых анкет.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў