Учора Пімену Панчанку споўнілася б 90 гадоў

Паэт нарадзіўся ў сям’і рабочых у 1917 годзе. Бацькі ў пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Пасля рэвалюцыі вярнуліся ў Беларусь.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў спецыяльным карэспандэнтам у армейскіх і франтавых газетах. Вершы, фельетоны, прыпеўкі Пімена Панчанкі змяшчаліся ў газеце “За свабодную Беларусь” і ў сатырычных выданнях “Партызанская дубінка” і “Раздавім фашысцкую гадзіну”.

Друкавацца ён пачаў у семнаццацігадовым узросце і за доўгае жыццё П. Панчанкі былі выдадзены дзесяткі зборнікаў яго твораў: “Крык сойкі”, “Вячэрні цягнік”, “Маўклівая малітва” і многія іншыя.

Вядомы Панчанка і як літаратурны крытык. Ён пераклаў на беларускую мову творы Міцкевіча, Райніса, Шылера.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”
(www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў