Аляксандр Лукашэнка прадаў “Мотавела” за 24 мільёны долараў

Сёння стала вядома пра падпісанне дамовы аб продажы мінскага прадпрыемства “Мотавела”. 99,27% акцый, што належалі дзяржаве, прададзеныя аўстрыйскай фірме “АТЕС Holding GmbH”.

Нагадаем, сёлета 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб продажы “Мотавела” амаль за 24 мільёны долараў і гарантыю інвестыцый у гэтае прадпрыемства ў памеры 20 мільёнаў долараў.

Тады прэзідэнт загадаў ураду ў тэрмін да 1 верасня 2007 г. скласці і падпісаць дамову з пакупніком. Як адзначалася ва ўказе, згодна з умовамі дагавора завод павінен захаваць сваю спецыялізацыю і гандлёвую марку.

Акрамя таго, аўстрыйская фірма бярэ на сябе запазычанасць прадпрыемства дзяржаве ў памеры 18 мільярдаў 300 мільёнаў рублёў.

Паводле ІА “Інтэрфакс” і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў