У КДБ ёсць карта з месцамі расстрэлаў у Беларусі энкавэдыстамі людзей
Храм у гонар новамучанікаў будзе створаны ў крыпце праваслаўнага сабора ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. У 1937 г. там знаходзілася турма НКВД.
Паводле словаў прадстаўніка Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення Васіля Чарнякова, за час яе існавання былі расстраляны і закатаваны больш за 2 тысячы чалавек. Спісы забітых зараз знаходзяцца ў архіве ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.
Плануецца, што ў храме будуць усталяваныя каля 2 тысяч мармуровых шыльдаў з імёнамі ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій. В. Чарнякоў таксама пацвердзіў, што ў архіве беларускіх спецслужб маецца карта, на якой пазначаныя месцы расстрэлаў у Беларусі энкавэдыстамі людзей.
Паводле БелаПАН і “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|