диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Паўлу Севярынцу прысудзілі 15 сутак

22 жніўня суддзя Маскоўскага раёну Брэста Вольга Смірнова вынесла прысуд Паўлу Севярынцу. Палітык пакараны на 15 сутак арышту паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу — “паўторнае парушэнне Закону аб сходах і масавых мерапрыемствах”.

Перад абвяшчэннем перапынку ў судзе П. Севярынец атрымаў слова: “Тое, што адбылося 19 жніўня і ў наступныя дні – беззаконне. Як і шмат з таго, што творыцца цяпер у Беларусі. За гэтае беззаконне давядзецца адказваць перад судом чалавечым і судом Божым. “Якім судом судзіце, такім і вас судзіць будуць”, — нагадаў я суду Евангелле паводле Мацвея”.

Пасля перапынку ў судзе сведчыў удзельнік сходу Віталь Кісель. Ён заявіў, што П . Севярынец не быў арганізатарам сустрэчы ў Брэсце. Адвакат Павал Алесін прапанаваў спыніць справу супраць П. Севярынца. Рашэнне суду зачытала суддзя В. Смірнова — 15 сутак.

Нагадаем, што П. Севярынца арыштавалі ў Брэсце 19 жніўня падчас прэзентацыі ягонай кнігі “Лісты з лесу”. Разам з ім было затрымана 28 чалавек. Раней П. Севярынец быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту пасля затрымання напярэдадні святкавання гадавіны абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту 27 ліпеня.

Ад часу вяртання П. Севярынца з вёскі Малое Сітна на Віцебшчыне, дзе палітык адбываў амаль два гады абмежавання волі, мінула 90 дзён. З “хіміі” сп. Севярынца вызвалілі сёлета ў траўні на чатыры месяцы раней, чым меў скончыцца тэрмін пакарання.

Паводле Радыё “Свабода” ( www . svaboda . org )

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович