Вядомы ў 90-х гадах беларускі музыка дасць канцэрт ў Мінску
Экс-лідэр вядомай беларускай групы “Why Not” Андрэй Краўчанка прыедзе на Радзіму на некалькі дзён. Ягоны канцэрт адбудзецца ў адным з клубаў Мінска.
Падчас канцэрта ў Мінску на адну сцэну з ім выйдуць гітарыст “N.R.M.” Піт Паўлаў, гітарыст “J:морс” Раман Арлоў, а таксама такія вядомыя музыкі, як Андрэй Маркуц, Канстанцін Гарачы ды Кірыла Шэвандо.
Андрэй Краўчанка быў вядомы прыхільнікам беларускай музыкі сярэдзіны 90-х, а потым з’ехаў у Вашынгтон. Цяпер у Беларусь ён прыязджае дзесьці раз на год, і ягоны выступ становіцца падзеяй для сапраўдных прыхільнікаў якаснай музыкі.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|