Канферэнцыя супраць разбурэння помнікаў

13 верасня ў Мінску пройдзе нацыянальная канферэнцыя, прысвечаная ратаванню архітэктурнай спадчыны.

Акрамя журналістаў на маючы адбыцца форум будуць запрошаныя каля 20 прадстаўнікоў грамадскасці, у тым ліку вядомыя навукоўцы, краязнаўцы і лідэры грамадскіх кампаній абароны помнікаў з шэрагу гарадоў краіны. Будуць запрошаныя таксама каля 10 чыноўнікаў. Арганізатары накіруюць запрашэнні ў Генеральную пракуратуру, упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры, Палату прадстаўнікоў, а таксама ў выканкамы шэрагу гарадоў.

На канферэнцыі будзе абмеркавана сітуацыя з захаваннем архітэктурнай спадчыны і магчымасці грамадства рабіць ціск на ўладу. Па выніках канферэнцыі плануецца распрацаваць план захадаў па выратаванні помнікаў архітэктуры, скаардынаваны ў нацыянальным маштабе.

Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў