“Тузін” за “N.R.M.”
Песня гурту “N.R.M.” “Мінск і Менск” стала лепшай па выніках гэтага музычнага сезону на Інтэрнэт-партале “Тузін Гітоў”.
Цягам двух тыдняў наведнікі сайту галасавалі за лепшыя кампазіцыі году. “Мінск і Менск” абралі лепшай з песень. Другое месца заняла кампазіцыя “Зязюля мыя серыя” ад магілёўскага гурту “OSIMIRA”. Трэцяя прыступка – у гурту “IQ48”. Па выніках галасавання будзе выдадзены спецыяльны кампакт-дыск з песнямі-пераможцамі. Гэта ўжо трэці дыскавы рэліз “Тузіна Гітоў”.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|