Беларускай мовы ў Беларусі ўсё меней

На беларускай мове ў Беларусі навучаюцца 21,5% школьнікаў. Пра гэта заявіла старшыня “Таварыства беларускай школы” Алесь Лозка.

Цяпер назіраецца тэндэнцыя на зніжэнне колькасці беларускамоўных школ і класаў. Напрыклад, калі у 1993-1994 навучальным годзе на беларускай мове навучаліся 76% першакласнікаў, то летась – толькі 18,6%. У Мінску сітуацыя выглядае яшчэ горш – калі ў 93 годзе было 92% беларускамоўных першакласнікаў, то летась толькі 2%.

У Мінску працуе толькі чатыры беларускамоўныя школы, колькасць беларускамоўных класаў змяншаецца. Пры гэтым А. Лозка зазначыў, што ўсё большая колькасць абітурыентаў жадае здаваць тэсты па беларускай мове.

Паводле БЕЛТА і Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў