Беларускія дэмакраты склалі папярэдні спіс магчымых кандыдатаў на выбары

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі склалі папярэдні спіс магчымых кандыдатаў на ўдзел у будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Нагадаем, яны мусяць адбыцца восенню 2008 года. У спіс патрапілі каля 200 чалавек са сталіцы і ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Аднак, паводле словаў лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, у яго можа патрапіць любы жадаючы, “які падзяляе прынцыпы дэмакратычных сілаў”. Дарэчы, спіс фармуецца па прынцыпе “адзін кандыдат – адна выбарчая акруга”.

Гэта значыць, што ў адной акрузе не будзе канкурэнцыі паміж дэмакратычнымі кандыдатамі. Канчатковы варыянт спісу з’явіцца ў верасні.

Паводле БелаПАН і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў