Акцыі салідарнасці з Казуліным пройдуць па ўсёй Беларусі
У Брэсце, Баранавічах, Клецку, Магілёве і ў іншых гарадох Беларусі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў беларускай і Свабоднага прафсаюза беларускага падалі заяўкі на правядзенне 30 жніўня пікетаў у падтрымку зняволенага былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.
Пра гэта паведаміў адзін з лідэраў БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч. Акцыі прымеркаваныя да 500 дзён утрымання А. Казуліна за кратамі.
“Ягоныя родныя, сябры і паплечнікі непакояцца станам здароўя палітвязня. Да яго не даходзяць лісты з волі. У турме А. Казуліна пазбаўляюць газет ды іншых носьбітаў інфармацыі”, – распавёў палітык.
А. Ляўковіч лічыць, што “пікеты ўзмоцняць акцыю салідарнасці з Казуліным і прыцягнуць увагу грамадскасці да палітычна матываванага ўтрымання за кратамі аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі”.
Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org) і Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|