Ці заплацяць беларусы за візу 60 еўра

Беларусь прапануе Еўразвязу спрасціць працэс выдачы візаў. Гэта звязана з тым, што з 1 студзеня будучага году суседкі Беларусі далучаюцца да Шэнгенскага пагаднення.

Андрэй Гіра з беларускага МЗС паведаміў, што Беларусь у аднабаковым парадку спрасціла працэдуру выдачы візаў для грамадзянаў ЕЗ. Ім не трэба падаваць ніякіх дадатковых дакументаў, акрамя пашпарту і візавай анкеты.

“Пакуль што ад Еўрапейскай камісіі паступіў толькі адказ, што яшчэ зарана пачынаць перамовы на гэтую тэму. Але беларускі бок не губляе надзеі і працягвае працу ў гэтым кірунку”, – дадаў А. Гіра.

Нагадаем, што згодна з Шэнгенскай дамовай, з 1 студзеня 2008 г. такія краіны, як Польшча, Літва і Латвія павінны павялічыць цану візы для беларускіх грамадзян. Яна будзе каштаваць 60 еўра. Гэтыя краіны самі не змогуць зменшыць кошт візы. “Але беларускае міністэрства замежных справаў працягвае перамовы з краінамі-суседкамі пра спрашчэнне візавай працэдуры для беларусаў”, – адзначыў А. Гіра.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)

‹‹ на галоўную | у архіў