диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Наша Ніва”пачала выдаваць “Нацыянальных герояў Беларусі”

Постэр з выявай Янкі Купалы стаў першым у серыі “Нацыянальныя героі Беларусі”, які нядаўна выйшаў у выдавецтве “Нашай Нівы”. У бліжэйшы час гэтую калекцыю папоўняць Васіль Быкаў, Кастусь Каліноўскі, Якуб Колас і іншыя слынныя сыны і дочкі нашай Бацькаўшчыны.

“На сустрэчах да нас неаднаразова звярталіся чытачы з просьбай выпусціць плакаты з выявамі выбітных дзеячаў Беларусі, – расказаў шэф-рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько. – Людзі распавядалі, што хацелі б павесіць гэтыя партрэты ў сябе на працы, дома, у школах. І мы сур’ёзна над гэтым задумаліся. Яшчэ здаўна ў многіх беларускіх хатах віселі партрэты Купалы, Коласа. Вось мы і вырашылі падтрымаць гэтую добрую традыцыю.

Першым у серыі “Нацыянальныя героі Беларусі” стаў менавіта Янка Купала – гэткім чынам “Наша Ніва” адзначыла 125-гадовы юбілей беларускага песняра. У хуткім часе з’явяцца постэры з выявамі Васіля Быкава, Кастуся Каліноўскага і іншых “герояў Беларусі”.

Гэта толькі невялікая частка з таго, што выходзіць сёння з друкарні “Нашай Нівы”. Апошнім часам яна актывізавала сваю дзейнасць. З’явілася шмат новых кніг, сярод якіх зборнік жаночых апавяданняў “Жанчыны выходзіць з-пад кантролю”, мужчынская проза “Паветраны шар”, “Лісты з лесу” Паўла Севярынца, філасофскае эсэ Пятра Рудкоўскага, кніга пра падзеі на Кастрычніцкай плошчы “Застаёмся!”. Большасць з гэтых твораў былі надрукаваныя на старонках газеты “Наша Ніва”. У планах выдавецтва – кніга мемуараў Валянціна Тараса, кулінарны зборнік адроджанай нацыянальнай кухні Алеся Белага “Наша страва” і шмат чаго яшчэ.

Выхадам гэтых кніг мы вырашылі ўганараваць стагоддзе нашай газеты. Думаю, чытач гэта ацэніць.

Каб набыць постэр з выявай Янкі Купалы, звяртайцеся на plakat@biz.by, у кнігарні або да кнігараспаўсюднікаў

Паводле “Салідарнасці” (www.gazetaby.com)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович