Распачалася медыякампанія “Журналісты за гістарычную спадчыну”
У Беларусі распачалася медыякампанія “Журналісты за гістарычную спадчыну”. Яе ініцыятарам з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Мэта кампаніі – прыцягнуць увагу грамадства да праблемы захавання, рэстаўрацыі і аднаўлення гісторыка-культурных аб’ектаў на тэрыторыі нашай краіны.
У распаўсюджанай заяве адзначаецца: “Мы, арганізатары медыякампаніі, не жадаем, каб Беларусь ператварылася ў краіну без мінулага”.
Адзначым, што акцыя распачалася з “круглага стала”, які прайшоў у Мінску з удзелам журналістаў, грамадскіх дзеячаў, гісторыкаў, рэстаўратараў, а таксама прадстаўніцы Міністэрства культуры Беларусі.
БАЖ звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей, да розных установаў з прапановай наладзіць адкрыты грамадскі дыялог у справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|