У Аргенціну, Малайзію і Венесуэлу беларусы паедуць без візаў
Беларусь плануе ўвесці бязвізавы рэжым з Аргенцінай, Малайзіяй і Венесуэлай.
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў нашай краіны, зараз ідзе актыўная праца па ўзгадненню дакументаў. Яны будуць падпісаныя на працягу года.
У знешнепалітычным ведамстве Беларусі лічаць, што бязвізавыя паездкі грамадзян “вельмі важныя для актыўнага развіцця гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных, гуманітарных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў”.
Паводле БЕЛТА і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|