У Беларусі плануецца прадстаўляць прэферэнцыі суайчыннікам, якія вяртаюцца на радзіму

Беларускія ўлады плануюць прадстаўляць ільготы і прэферэнцыі суайчыннікам, якія вяртаюцца на радзіму. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Ён адзначыў, што ў рэспубліцы распрацоўваецца законапраект пра суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. Гэты дакумент прадугледжвае рэгуляванне цэлага комплексу адносінаў паміж дзяржавай і этнічнымі беларусамі, беларускімі дыяспарамі. У тым ліку і тымі, якія б жадалі вярнуцца ў Беларусь. Па словах А. Бегуна, за межамі Беларусі на сённяшні дзень пражывае каля 2,5 млн. этнічных беларусаў.

“Законапраект прадугледжвае ільготнае прадстаўленне перасяленцам беларускага грамадзянства (на працягу трох месяцаў), а таксама спрошчаную працэдуру  атрымання дазволу на сталае месца жыхарства, – адзначыў прадстаўнік дэпартамента – У планах і аказанне фінансавай дапамогі суайчыннікам, якія перасяляюцца ў Беларусь, прычым як разавай для праходжання працэсу інтэграцыі ў грамадства, так і ў плане крэдытавання на атрыманне ці будаўніцтва жытла”.

Па словах А. Бягуна, перасяленцы-суайчыннікі будуць вызвалены таксама і ад выплаты дзяржаўнай пошліны за падачу разнастайных хадайніцтваў.

Пры гэтым дагэтуль невядома, калі будзе разглядацца вышэйзгаданы законапраект.

Паводле БЕЛТА

‹‹ на галоўную | у архіў