диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У Зэльве моладзь ушанавала памяць Ларысы Геніюш

Некалькі дзесяткаў маладых людзей ушанавалі ў Зэльве памяць Ларысы Геніюш, знакамітай беларускай паэткі і дзеяча нацыянальнага руху. Гэтымі днямі ёй споўнілася б 97 гадоў.

А 9-й гадзіне ў суботу ў мясцовай Свята-Траецкай царкве прайшло набажэнства, на якім прысутнічала моладзь з Зэльвы, Гродна, Слоніма, Свіслачы. Пасля каля помніка Ларысе Геніюш недалёка ад праваслаўнага храма былі ўскладзены кветкі, запаленыя знічкі.

Пазней усе сабраліся каля магілаў Ларысы і Янкі Геніюшаў, чыталі вершы, гучалі прамовы. Агулам прысутнічалі каля 50 чалавек.

Пра значэнне асобы Ларысы Геніюш распавёў адзін з удзельнікаў зэльвенскага ўшанавання, журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка:“Сёння ў нас не хапае ў палітыкаў, у эліты той мужнасці, сілы волі, адвагі, духоўнасці, якія мела Геніюш… Ларыса Геніюш – гэта тая асоба, якая праз сваё жыццё, праз сваю творчасць пранесла сілу духа”.

Акцыя праходзіла пад нацыянальнай сімволікай.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович