Пачаты збор подпісаў за наданне імя Янкі Брыля адной з вуліц Мінску
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) 13 жніўня пачало збор подпісаў за наданне імя народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля адной з вуліцаў беларускай сталіцы.
Некалькі месяцаў таму кіраўніцтва ТБМ ужо звярталася да старшыні Мінгарвыканкаму Міхаіла Паўлава з адпаведнай прапановай, аднак адказу так і не атрымала. Таму было вырашана распачаць збор подпісаў грамадзянаў краіны. Паводле старшыні ТБМ Алега Трусава, плануецца сабраць па ўсёй Беларусі не меней як 10 тысяч подпісаў.
ТБМ таксама прапануе адкрыць памятную дошку на доме на вуліцы Дразда, 8, дзе жыў Янка Брыль.
4 жніўня класіку беларускай літаратуры Янку Брылю споўнілася б 90 гадоў. Ён памёр летась 24 ліпеня.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|