Новыя бесперасадачныя вагоны Беларускай чыгункі
Са снежня 2007 г. па маршрутах Мінск-Вена і Мінск-Будапешт пачнуць курсіраваць новыя бесперасадачныя вагоны. Па словах спецыялістаў, дадзеныя напрамкі папулярныя сярод пасажыраў.
Плануецца, што бесперасадачныя вагоны з беларускай сталіцы ў Вену будуць хадзіць раз у тыдзень, а ў Будапешт – два разы ў тыдзень праз Братыславу.
Ва ўправе Беларускай чыгункі паведамілі, што за сем месяцаў гэтага году пасажыраабарот склаў 99,2% у параўнанні з падобным перыядам мінулага году. Колькасць пасажыраў на замежных трасах нязначна павысілася, але ўпала на прыгарадных маршрутах – на 5%. Прычыны такога скарачэння – рост заможнасці насельніцтва, аўтамабілізацыя грамадства.
Паводле БЕЛТА і “Польскага радыё для замежжа” (http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/)
|