“Адзін дзень у БНР-2008”
Новы творчы конкурс абвясціла беларуская служба Радыё “Свабода”. Арганізатары прапануюць паразважаць: гісторыя склалася інакш, Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 г., і краіна рыхтуецца да святкавання 90-х угодкаў Дня Волі.
Арганізатары паведамляюць, што чакаюць творы жанру свабоднай мары – раман, апавяданне, гістарычная манаграфія, падарожныя нататкі, хроніка, дзённік, рэпартаж – без абмежаванняў, па-беларуску.
Творы ў электронным фармаце можна дасылаць на адрас svaboda@rferl.org да 15 снежня 2007 году. Найлепшыя з іх прагучаць у эфіры і будуць апублікаваныя ў выдавецкай серыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”.
Журы конкурсу склалі: пісьменнік Уладзімер Арлоў, дырэктар Беларускай службы Радыё “Свабода”, сябра Рады БНР Аляксандр Лукашук, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Уладзімер Някляеў, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, укладальнік двухтомніка “Архівы БНР” Сяргей Шупа.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|