25 тысячаў беларусаў – за змены ў закон аб веравызнанні

За змяненні ў закон аб веравызнанні ўжо выступіла 25 тысяч беларусаў.

Як плануецца, восенню ў шэраг дзяржаўных установаў будуць накіраваны подпісы беларусаў, якія выступаюць за ўнясенне зменаў у заканадаўства аб веравызнанні.

Пра сітуацыю са зборам подпісаў у каментары Рацыі расказаў адзін з арганізатараў збору, сакратар аргкамітэта Дзяніс Садоўскі “Мы не прыпынялі збор подпісаў, хіба, што ў сувязі з летам, сезонам адпачынкаў знізілі актыўнасць. Аднак увосень плануем зрабіць такі фінішны рывок, да чаго настойліва рыхтуем нашых людзей. Пазбіраем яшчэ подпісы і ў пачатку кастрычніка будзем падаваць іх ва ўсе магчымыя інстанцыі. Зараз подпісаў сабрана больш за 25 тысяч. І гэта, паўтаруся, не канчатковая лічба”.

Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў