“Газпром” пагражае зменшыць пастаўкі газу ўжо на наступным тыдні
Калі Беларусь за наступны тыдзень не выплаціць рэшту доўгу, пастаўкі газу ў краіну будуць зніжаныя на 30%, прапарцыйна фактычнай аплаце.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік “Газпрома” Сяргей Купрыянаў у эфіры радыёстанцыі “Рэха Масквы”. З улікам пагашэння часткі доўгу – 190 мільёнаў долараў – скарачэнне будзе ўжо не на 45%, а на 30%.
Купрыянаў паведаміў, што “Газпром” распрацаваў план дзеянняў як не дапусціць скарачэння паставак еўрапейскім спажыўцам пры скарачэнні паставак у Беларусь, нават калі беларускі бок звернецца да несанкцыянаванага адбору газу.
Аднак прадстаўнік “Газпрома” адмовіўся раскрываць яго дэталі.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|