Малебен за беларускую моладзь

5 жніўня, 2007 году, у нядзелю, у Саборы Святога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, адбудзецца Малебен за беларускую моладзь, якая змагаецца за незалежнасць Беларусі.

Як адзначаюць арганізатары, сёння беларуская моладзь падвяргаецца найбольш ганебнаму пераследаванню за любоў да сваёй Радзімы, святых нацыянальных сімвалаў, бел-чырвона-белага сцягу ды герба Пагоні, роднай беларускай мовы. Яны заклікаюць прыходзіць самім і прыводзіць з сабой сяброў. Набажэнства пачнецца ў 10 гадзінаў раніцы.

Паводле www.belaoc.org

‹‹ на галоўную | у архіў