диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Палякі і беларусы паплывуць разам па Бугу

Мяжа не з’яўляецца перашкодаю ў кантактах паміж людзьмі. Аб гэтым будзе сведчыць сумесная польска-беларуская вандроўка на байдарках па польскай частцы ракі Буг. У жніўні па рацэ Буг будуць разам плыць палякі і беларусы. Гэты адпачынак, наладжаны ў рамках праграмы “Суседства: Польшча – Беларусь – Украіна”.

Польска-беларускае падарожжа на байдарках адбудзецца 12-14 жніўня. Яно пачнецца ў мясцовасці Няміраў, якая знаходзіцца на польска-беларускай мяжы, пройдзе праз Мельнік і закончыцца ў польскім Драгічыне.

Анна Берэза з польскай мясцовасці Семятычэ, якая арганізоўвае сёлетняе падарожжа, выказвае надзею, што мерапрыемства будзе цікавым і споўніць вызначаныя мэты: “Зацікаўленне падарожжам на байдарках вельмі вялікае. У дадзены момант ужо няма свабодных месцаў. Сёлета будуць удзельнічаць 40 чалавек з Польшчы, а з Беларусі прыедзе 20 чалавек.

Кожны год адбываецца байдарачнае падарожжа па Бугу на адрэзку Мельнік – Драгічын і амаль да самай Варшавы. Гэта вандроўка працягваецца 6 дзён і ладзіцца ў рамках праграмы прамоўцыі рэгіёну і актыўных формаў адпачынку. Але ў рамках праграмы “Суседства з Беларуссю” такое байдарачнае падарожжа арганізоўваецца ўпершыню. Мы першы раз запрасілі беларускі бок, каб паказаць, што мы можам разам захапляцца гэтай тэрыторыяй і імкнуцца да развіцця рэгіёну ўздоўж Буга. Паколькі гэта транспамежная рака. І ня толькі Польшчы і Беларусі, але і Украіны.

Ідэя імпрэзы ўзнікла ў Беларусі. Сама ідэя мае цудоўную мэту: мы хочам паказаць, што мяжа не з’яўляецца перашкодаю ў кантактах паміж людзьмі і ў развіцці тэрыторыяў. Удзельнікамі падарожжа будуць таксама прадстаўнікі мясцовага кіравання з абодвух бакоў. Запрошаныя розныя турыстычныя бюро, каб у будучыні яны зацікавілі гэтымі землямі турыстаў”.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”

(www.polskieradio.pl/zagranica/by)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович