Беларусь не заплаціла за газ

Міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц пацвердзіў, што Беларусь не разлічылася за расейскі газ, тэрмін аплаты скончыўся 23 ліпеня.

“Дэлегацыя знаходзіцца ў “Газпраме”, перамовы працягваюцца”, – сказаў А. Азярэц, які таксама знаходзіцца ў Маскве.

“Газпрам” своечасова заплаціў за пакет акцыяў (12,5%) беларускага “Белтрансгазу”, пералічыўшы 625 мільёнаў даляраў і спадзеючыся, што гэтыя грошы вернуцца ў выглядзе выплаты запазычанасці беларускім бокам за газ, якая складала на 1 ліпеня каля 500 мільёнаў даляраў. Цягам паловы году Беларусь аплачвала толькі 55% кантрактнага кошту, які складаў 100 даляраў за тысячу кубаметраў.

Паводле “Reuters” і “Польскага радыё для замежжа”

(www.polskieradio.pl/zagranica/by )

‹‹ на галоўную | у архіў