Беларускі музей у Нью-Йорку запрашае да супрацоўніцтва беларускіх мастакоў
Арганізатары работы Беларускага Музею запрашаюць звяртацца беларускіх мастакоў, якія хацелі б паказаць свае працы ў Нью-Йорку.
Таксама яны прапануюць тым, хто можа, адну-дзве працы ахвяраваць для сталай экспазіцыі музею. Як адзначыў адзін з арганізатараў Алесь Вінакураў: “Мы імкнемся да таго, каб мець магчымасць выкупаць у мастакоў працы для сталай экспазіцыі, але цяпер мы толькі пачынаем і пакуль што не маем такой магчымасці”.
З Беларускім музеем у Нью-Йорку мастакі могуць скантактавацца праз сайт http://belmuseum.org. Таксама можна тэлефанаваць у Нью-Йорк: 001 646-234-9240 альбо даслаць электронны ліст: belarusmuseum@gmail.com.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|