Адукацыйная паездка ў Чэхію для кіраўнікоў беларускіх NGO

Да канца 2007 г. прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацыяў могуць прыехаць у Чэхію ў межах 4-5 дзённага адукацыйнага візіту.

Асноўнае патрабаванне – кандыдат павінны быць супрацоўнікам вышэйшага ўзроўню ці вядучым спецыялістам у нейкай галіне дзейнасці грамадскай дзейнасці арганізацыі. А таксама:

* Мець вызначаную мэту візіту і канкрэтную прычыну паездкі (напрыклад, пашырыць веды ў сферы яго ці яе дзейнасці, якія дапамогуць наблізіцца да вырашэння нейкай праблемы).

* Мець дакладнае ўяўленне пра тое, якія чэшскія арганізацыі ці ўстановы ён/яна жадалі б з гэтай мэтай наведаць.

Патэнцыйных кандыдатаў просім даслаць нам сваё кароткае рэзюме і дэтальны матывацыйны ліст на беларускай, рускай ці ангельскай мове на stypendyi@seznam.cz да 31.08.2007.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў